Top.Mail.Ru

Лукашэнка падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні кантактаў з Ганай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ганы Джона Драмані Махаму з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў лідарства Джона Драмані Махамы і яго ініцыятывы па рэфармаванні сферы дзяржкіравання і эканомікі, стабілізацыі фінансавай сістэмы, паляпшэнні сацыяльнай падтрымкі і барацьбе з незаконнай здабычай прыродных рэсурсаў. «Усё гэта з’яўляецца станоўчымі фактарамі ў справе ўмацавання суверэнітэту, эканамічнай і харчовай бяспекі Ганы», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні двухбаковых кантактаў, развіцці супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловай кааперацыі, нафтахіміі і іншых галінах узаемнай цікавасці.

«Упэўнены, паглыбленню сувязей будзе садзейнічаць актывізацыя дзейнасці па рэалізацыі сумесных праектаў», — адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Ганы здароўя і поспехаў на адказнай пасадзе, а народу гэтай краіны — міру і прагрэсу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю