Top.Mail.Ru

Лукашэнка падчас рабочай паездкі знаёміцца з развіццём мясной жывёлагадоўлі і малочнай галіны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Дрыбінскі раён Магілёўскай вобласці знаёміцца з развіццём племянной мясной жывёлагадоўлі і малочнай галіны, паведаміла БелТА.



Кіраўнік дзяржавы наведвае племянны завод па развядзенні буйной рагатай жывёлы герэфордскай пароды РУСВП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства». 

Прэзідэнт знаёміцца з пытаннямі развіцця малочнай галіны, будаўніцтвам у Магілёўскай вобласці прафілакторыяў для цялят.


Работу ў Дрыбінскім раёне кіраўнік дзяржавы пачаў з крытычных заўваг. Прычым яны датычыліся не толькі Магілёўскай вобласці. Прэзідэнт з борта верталёта звярнуў увагу, што месцамі на палях з восені не была прыбрана салома. «Па маршруце паміж Барысавам і Беразіно», — удакладніў Аляксандр Лукашэнка.


Закрануў кіраўнік дзяржавы бягучае надвор’е. Шмат дзе ў Беларусі снег з палёў ужо цалкам сышоў, але ў больш паўночных і ўсходніх рэгіёнах яшчэ захоўваецца невялікае снежнае покрыва.

«Снегу няма. Гэта не снег. Надвор’е мінус-плюс (гаворка пра розніцу начных і дзённых тэмператур, што спрыяе паступоваму раставанню і не стварае паводкавай пагрозы. — Заўв. БелТА). Ідэальная вясна», — сказаў Прэзідэнт.


Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў аб даручэнні па ўключэнні ў сельгасабарот зямель, на якіх размяшчаліся старыя фермы. «Вазьміце дамоўцеся з вайскоўцамі, міліцыяй... З кім заўгодна. Але трэба ў гэтым годзе навесці парадак. Трэба разараць гэтыя землі», — сказаў ён.



Лукашэнка арыентуе на больш хуткае развіццё племянной жывёлагадоўлі ў Беларусі


Пра гэта ён заявіў пры наведванні племзавода ў Дрыбінскім раёне, дзе спецыялізуюцца на развядзенні герэфордскай мясной пароды буйной рагатай жывёлы. 


«Калі ты можаш прадаваць на экспарт цяпер і ёсць добры попыт, ты кажы, што трэба. Мы зробім. Гэта будзе добры акупны праект. Трэба ім зялёную вуліцу, калі ёсць попыт на гэтую прадукцыю, — падкрэсліў беларускі лідар. — Нам трэба ў Дрыбін укладвацца. Трэба ўкласціся, мужыкі тут могуць працаваць. У гэтым плане мы дапаможам. Павінны быць парадак і жалезная дысцыпліна. Гэта залежыць ад кіраўніка».

Лукашэнка запатрабаваў выключыць бюракратызм пры будаўніцтве і рэканструкцыі МТК

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб планах па развіцці малочнай жывёлагадоўлі ў Магілёўскай вобласці. Увогуле плануецца да 2030 года пабудаваць і рэканструяваць 83 малочнатаварныя комплексы. І ў гэтым пытанні ў рэгіёне ідуць з апярэджаннем.


Прэзідэнт папярэдзіў, што не павінна быць ніякага бюракратызму з усякага роду праектна-каштарыснай дакументацыяй, зборам узгадненняў і подпісаў. «Вазьмі гэта на кантроль», — даручыў Аляксандр Лукашэнка кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыю Крутому.

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб пачатку новага этапу ў патрабаваннях па падтрыманні дысцыпліны

«Дысцыпліна — гэта аснова любога тэхналагічнага працэсу. Гэта не таму, што Лукашэнка дыктатар. Дысцыпліна дыктуе тэхналогію. Гэта ж элементарна, не трэба грошы ўкладваць. Гэта чалавечы фактар. Не будзе гэтага (дысцыпліны. — Заўв. БелТА) — бяда», — заявіў беларускі лідар.

Разам з тым, заявіў ён, у гэтым пытанні нельга і пераціснуць. «Паступова. Адзін этап мы прайшлі. Зараз паднімаемся на другі этап», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму важна ўбачыць вынікі бягучага года, які будзе паказальным. І пра гэта кажа кіраўнікам: «Гэты год — лакмусавая паперка для вас, паказчык у рабоце».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю