На Палессі будуць будаваць галоўнае — дарогі і масты. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця фестывалю «Кліч Палесся», перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў рэгіёне рэалізуюцца праграмы развіцця, на гэта з бюджэту накіроўваюцца значныя фінансавыя сродкі.
«Мы будзем будаваць галоўнае для вас — дарогі і масты. Без іх нічога не можа быць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.