Няма той сілы, якая здольная адарваць Беларусь і Расію адну ад адной. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым, паведаміла БелТА.
«Сёння агляд атрымаў: у Расіі некаторыя кажуць, што хтосьці спрабуе адарваць Беларусь ад Расіі. Я не буду нават каменціраваць. Скажу толькі адно: няма той сілы, якая сёння здольная адарваць Беларусь ад Расіі і Расію ад Беларусі. Абставіны так склаліся, што яны нас разам звязалі, напэўна, на доўгія-доўгія дзесяцігоддзі і стагоддзі. Хоць, увогуле, нас няма ў чым папракнуць — Беларусь — мы заўсёды былі арыентаваныя на Расію. Там наша многае, калі не ўсё. Там нашы рэсурсы, там наш рынак, калі пра эканоміку. У нас поўнае адзінства ў гэтым плане. Ды і ў палітычных (адносінах. — Заўв. БелТА)», — сказаў Прэзідэнт.