Top.Mail.Ru
128

Лукашэнка: нягледзячы на цяжкасці і выпрабаванні, беларусы захавалі шчырыя сімпатыі да літоўцаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Літвы з Днём аднаўлення дзяржавы. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Стагоддзямі мы мелі добразычлівыя адносіны, заснаваныя на гістарычных сувязях, агульных духоўных каштоўнасцях, узаемным культурным узбагачэнні. І сёння, нягледзячы на існуючыя цяжкасці і выпрабаванні, беларусы захавалі шчырыя сімпатыі да літоўцаў», — гаворыцца ў віншаванні.


«Перакананы, ва ўмовах няпростага міжнароднага становішча ні недальнабачныя палітыкі, ні іх знешнія дарадцы, чые рэкамендацыі адносна Беларусі ніколі не супадалі з сапраўднымі інтарэсамі літоўскага народа, не здолеюць навязаць жыхарам Літвы свой погляд на наша суседства», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў канструктыўным развіцці двухбаковых адносін на здаровай аснове з апорай на прынцыпы партнёрства і даверу, прыязнасці і павагі.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім літоўцам дабрабыту і згоды.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю