Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў Нобелеўскі камітэт палітызаванай структурай. Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў Мінску па пытаннях глабальнай міжнароднай абстаноўкі і развіцці беларуска-амерыканскіх адносін, паведамляе БелТА.
Па гэтым пытанні Кіраўнік дзяржавы выказаўся ў сувязі з тым, што сёлета Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі не прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, а апазіцыйнай актывістцы з Венесуэлы, якую мала хто ў прынцыпе ведае. «Я асабіста б яму (прэзідэнту ЗША. — Заўв. БелТА) параіў асабліва не перажываць, што не прысудзілі гэту Нобелеўскую прэмію. Таму што быць у шэрагу гэтых адшчапенцаў там, напэўна, яму не да месца. А людзі ў свеце павінны ацаніць тое, што робяць ЗША і іх Прэзідэнт на міжнароднай арэне. Гэта важней — ацэнка міжнароднай супольнасці і людзей у свеце, чым гэтай палітызаванай структуры (гаворка пра Нобелеўскі камітэт. — Заўв. БелТА)», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Я часам так думаю, калі б камусьці з вас ці мне прапанавалі гэту прэмію, я б дакладна ад яе адмовіўся. Таму што, ну, слухайце, мы ведаем па нашых дзеячах, які ўклад яны ўнеслі ва ўстанаўленне міру ў свеце наогул. Ды нічога не зрабілі. Наадварот — спрыялі і падштурхоўваюць Беларусь да гэтай так званай вайны. Ну і параўнаць апазіцыянерку з Венесуэлы (нічога не маю супраць, не ведаю пра яе палітыку, як і вы, напэўна, нічога не ведаеце). Ну вось узялі і далі, бо яна змагалася за разбурэнне Венесуэлы. Гэта нармальна?» — выказаў сваю пазіцыю Прэзідэнт Беларусі.