Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка: «Перакананы, гэты стадыён стане сімвалам моцнага беларуска-кітайскага сяброўства»

Беларускія спартсмены атрымалі цудоўны падарунак.



Спартыўнай сталіцы — больш спартыўных аб’ектаў. У Мінску ўрачыста адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прыняў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Нягледзячы на святочную нагоду, кіраўнік дзяржавы гаварыў і аб надзённым. 

Першае пытанне — па прыездзе на арэну: «Калі будзем перамагаць?». Прэзідэнта запэўнілі, што найбліжэйшым часам. Недалёка ад уваходу на стадыён-скульптурная кампазіцыя двух футбалістаў. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што тут было б дарэчы размясціць помнік Старшыні КНР Сі Цзіньпіну. Менавіта дзякуючы дамоўленасцям на найвышэйшым узроўні кіраўнікоў Кітая і Беларусі стала магчыма будаўніцтва такой грандыёзнай спартыўнай арэны. Кіраўніку дзяржавы коратка далажылі аб рэалізацыі праекта і перспектывах стадыёна. Важна, што аб’ект пабудаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнародных футбольных арганізацый ФІФА і УЕФА і ўжо распачатая працэдура па атрыманні неабходных акрэдытацый. Прыведзена ў парадак і навакольная тэрыторыя — парк 50-годдзя Вялікага Кастрычніка, пасля рэканструкцыі адкрыты футбольны стадыён «Трактар». Як адзначыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, пра такі стадыён можна толькі марыць. Бо такіх стадыёнаў нават у Еўропе мала.

e16c0458c8e90ba05d820fc8981b9562.jpg

Новая арэна разлічана на 33 тысячы гледачоў і стане самай вялікай у Беларусі. Стадыён адпавядае ўсім міжнародным стандартам і гатовы прымаць сустрэчы самага высокага ўзроўню. І, канешне, Нацыянальны футбольны стадыён — вельмі прыгожае і красамоўнае пацверджанне сяброўскіх і паважлівых адносін паміж Беларуссю і Кітаем. Таму разам з Прэзідэнтам Беларусі новую арэну адкрыў віцэ-прэзідэнт Алімпійскага камітэта КНР Чжан Цзяшэн. 

Кітайцы нічога проста так не гавораць

На цырымоніі Аляксандр Лукашэнка выступіў з душэўнай прамовай. «Я вельмі шмат разоў, можа дзясяткі, можа сотні разоў праязджаў па нашым Партызанскім праспекце, сёння ён стаў прыгожым, утульным (не заўсёды так было). Праязджаючы па гэтым праспекце, я заўсёды глядзеў на гэты вялізны кавалак нашага Мінска, гэтага парка. А потым, будучы дэпутатам парламента, стаўшы Прэзідэнтам, я не аднойчы бываў у гэтым парку, у раёне нашага стадыёна „Трактар“. І тады зарадзілася шальная думка пабудваваць тут нешта самавітае для гэтага раёна, дзе жылі, і ўпэўнены, жывуць моцныя людзі, працаўнікі, ды і для нашага Мінска. — расказаў перадгісторыю кіраўнік дзяржавы. — А з часам, можа праз 5-7 гадоў, я цвёрда вырашыў, пачуўшы вашу крытыку, што мы нібыта вельмі шмат аддаемся хакею, і будуем для хакея і гэтак далей. Вы памятаеце, да чэмпіянату свету (чэмпіянату свету па хакеі 2014 года — заўв.) мы вымушаны былі будаваць. Я думаю: трэба ж для сваёй прафесіі, маладосці (а мая прафесія — гэта не хакей, а футбол) трэба пабудаваць нам нацыянальны стадыён. Ну калісьці ж наша зборная пакажа клас гульні і будзе гуляць так, як належыць».

1. 045A8853.jpg

2. AX2I5268.jpg

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што пасля прыняцця рашэння аб будаўніцтве тут футбольнага стадыёна, на перагаворах у Пекіне са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінем зайшла размова на гэту тэму. «І ён так па-кітайску, а кітайцы людзі вельмі спакойныя, ураўнаважаныя, у канцы таго, як я падзяліўся з ім думкамі, сказаў: „Мы падумаем“. Я яго не прасіў тады», — распавёў ён. Пасля наступных перагавораў, па словах беларускага лідара, Сі Цзіньпінь прадставіў макеты нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага ўзроўню — падарункі беларускаму народу ад Кітая. «Я адразу не паверыў, добра ведаючы Кітай, кітайцаў, не паверыў. А потым падумаў: кітайцы проста так дарма нічога не гавораць, а тым больш першая асоба. Вось з гэтага ўсё пачалося. Будавалі адносна хутка. Басейн міжнароднага ўзроўню вы бачылі — поўнасцю падарунак кітайскага народа, там няма беларускіх грошай», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на тым, што гэты найвялікшы помнік адкрыты толькі дзякуючы яго сябру — Старшыні КНР Сі Цзіньпіну. 

Для нашай краіны гэта найвялікшая падзея 

5. 045A8985.jpg

7. 045A0862.jpg

«І вось сёння мы адкрываем гэта грандыёзнае збудаванне. Для нашай краіны, для Беларусі, гэта найвялікшая падзея. Гэтая цудоўная арэна, як і новы басейн міжнароднага ўзроўню, спраектаваныя і пабудаваныя нашымі сябрамі з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Я яшчэ раз афіцыйна хачу падзякаваць Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну, а таксама ўсім кітайскім партнёрам, будаўнікам. Хачу падзякаваць за ўзвядзенне самага вялікага і сучаснага футбольнага стадыёна краіны, які спалучае нацыянальныя традыцыі і перадавыя інжынерныя рашэнні», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама падзякаваў і футбалістам, якія прыехалі на матч з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што беларускі бок зробіць усё, каб гасцям тут спадабалася. 

«Перакананы, гэты стадыён стане яшчэ адным вядомым вобразам нашага горада-героя Мінска і сімвалам моцнага беларуска-кітайскага сяброўства. Гэты спартыўны аб’ект адпавядае самым высокім сусветным стандартам. Я спадзяюся, што ў недалёкай будучыні разам з таварыскімі гульнямі і матчамі нацыянальнага чэмпіянату мы зможам прымаць тут афіцыйныя міжнародныя сустрэчы і атрымліваць асалоду ад выступлення найлепшых футбалістаў свету», — заўважыў беларускі лідар.

STA_1867_result.jpg

Прэзідэнт падкрэсліў, што мінчане правялі добраўпарадкаванне прылеглага парка імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і абнавілі інфраструктуру стадыёна «Трактар». Але, па яго словах, гэта яшчэ не канец. Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на тым, што трэба прыкласці яшчэ шмат працы, каб гэты стадыён патанаў у зеляніне і кветках. Такая задача ўжо пастаўлена кіраўніцтву горада. «Каб гэты зялёны куток сталіцы літаральна за пяцігодку ператварыўся ў сучасны спартыўны квартал для аматараў актыўнага адпачынку», — удакладніў Прэзідэнт.

Футбол сцірае межы паміж краінамі


«Спорт справядліва лічаць паслом міру. Футбол — самая папулярная масавая народная гульня — сцірае межы паміж краінамі, збліжае розных людзей, аб’ядноўвае і тых, хто гуляе, і тых, хто заўзее, — усіх нас. Спадзяюся, узровень гульні нашых клубаў і асабліва зборных будуць адпавядаць створаным для іх умовам», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Асобна ён звярнуўся да маладых футбалістаў: «Вы маладыя, вам гуляць, вам адстойваць гонар роднай зямлі. А беларускія футбалісты, атрымаўшы такі падарунак, нарэшце, пачнуць апраўдваць нашы чаканні, і мы ўбачым з гэтых трыбун яркія перамогі любімых каманд». 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы ўмеюць гуляць у футбол. І заўважыў, што, як трэба пермагаць самых моцных сапернікаў, бліскуча паказала наша мужчынская зборная па пляжным футболе на нядаўнім чэмпіянаце свету. 

«Віншую ўсіх з адкрыццём гэтага цудоўнага збудавання, гэтага стадыёна. Жадаю моцнага здароўя, упартасці і цярпення на шляху да вялікіх спартыўных дасягненняў на карысць нашай Радзімы», — падсумаваў Прэзідэнт. 

8. AX2I5484.jpg

Мы напісалі агульную главу беларуска-кітайскага сяброўства

Віцэ-прэзідэнт Алімпійскага камітэта КНР Чжан Цзяшэн падкрэсліў, што дзякуючы двум лідарам — Сі Цзіньпіню і Аляксандру Лукашэнку, адносіны Беларусі і Кітая выйшлі на найвышэйшы ўзровень усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Ён звярнуў увагу, што нядаўна адбыўся паспяховы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, падчас якога лідары дамовіліся аб далейшай інтэсіфікацыі беларуска-кітайскіх адносін, быў створаны трывалы фундамент для ўстойлівага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва. «Адкрыццё футбольнага стадыёна — гэта не толькі значны праект тэхніка-фінансавага ўзаемадзеяння, але і яркі прыклад палітычнага даверу і глыбокага сяброўства паміж нашымі народамі. Дзякуючы связуючай сіле спорту, мы напісалі новую агульную главу ў гісторыі беларуска-кітайскага сяброўства», — сказаў ён. Чжан Цзяшэн падзякаваў будаўнікам дзвюх краін, якія працавалі над рэалізацыяй праекта. «Упэўнены, што стадыён стане пляцоўкай для натхнення моладзі і новым крокам для ўмацавання гуманітарнага супрацоўніцтва Кітая і Беларусі. Няхай спорт збліжае нас. А наша партнёрства вядзе да агульнай будучыні», — адзначыў ён. 

Чжан Цзяшэн перадаў сімвалічны ключ ад спартыўнага аб’екта Прэзідэнту Беларусі. А ён у сваю чаргу перадаў яго спартсменам. Яны падзякавалі за такі цудоўны падарунак, падтрымку спорту і запэўнілі, што зробяць усё магчымае, каб сваімі перамогамі праславіць родную краіну. «Дзякуй. Мы пачакаем, мы спадзяёмся, што вы ніколі не расстроіце на гэтай цудоўнай арэне. І не толькі на гэтай», — адказаў на гэта Прэзідэнт. 


10. AX2I5582.jpg

12. AX2I5632.jpg

Гісторыя нацыянальнага футбольнага стадыёна пачалася таварыскім матчам паміж футбольнымі зборнымі Беларусі U-21 і Кітая U-22. За гульнёй назіраў і кіраўнік дзяржавы. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ і БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю