Top.Mail.Ru
210

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Расійскай Федэрацыі Юрыя Нікалаева

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Расійскай Федэрацыі Юрыя Нікалаева, перадае БелТА.



«Дарагія сябры, прыміце мае спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста Расійскай Федэрацыі Нікалаева Юрыя Аляксандравіча. Пайшоў з жыцця сапраўдны прафесіянал сваёй справы і выключна таленавіты тэлевядучы і акцёр. Яго ўнікальная творчасць і невычэрпная энергія нязменна захаплялі і дарылі радасць мільёнам гледачоў. У Беларусі Юрыя Аляксандравіча шанавалі і паважалі за высокае майстэрства і адданае служэнне мастацтву. Светлая памяць пра яго заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах», — гаворыцца ў спачуванні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю