Top.Mail.Ru

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі Іліі II

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грузіі Міхаілу Кавелашвілі ў сувязі са смерцю Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі Іліі II. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з пачуццём глыбокага смутку ўспрынялі навіну аб смерці гэтага выдатнага грузінскага рэлігійнага і грамадскага дзеяча.

«Яго Святасць і Благасць Ілія II усё жыццё прысвяціў высокім ідэалам, служачы не толькі свайму народу, але і ўсяму чалавецтву. Праз ініцыятывы, накіраваныя на ўмацаванне міру, бяспекі, сяброўства і міжрэлігійнага ўзаемаразумення, Патрыярх заваяваў асаблівае месца ў сэрцах мільёнаў людзей незалежна ад іх нацыянальнай або рэлігійнай прыналежнасці, — гаворыцца ў спачуванні. — Шматгадовае служэнне Яго Святасці Іліі II умацавала Грузінскую праваслаўную царкву, садзейнічала аднаўленню і адкрыццю сотняў храмаў і манастыроў».

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў шчырыя спачуванні Грузінскай праваслаўнай царкве і ўсяму народу Грузіі. «Светлая памяць выдатнаму духоўнаму дзеячу, які пакінуў глыбокі след у гісторыі сваёй краіны і праваслаўнага свету», — адзначыў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю