Top.Mail.Ru

Лукашэнка накіраваў спачуванне народу Афганістана ў сувязі з вялікай колькасцю загінуўшых ад землетрасення

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне народу Афганістана ў сувязі з вялікай колькасцю загінуўшых у выніку землетрасення ў правінцыі Кунар. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з пачуццём глыбокага смутку ўспрынялі вестку аб землетрасенні ў правінцыі Кунар, у выніку якога загінула вялікая колькасць людзей.

«Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні ўсім, каго закранула гэтая трагедыя, а таксама жадаю хутчэйшага выратавання зніклых і выздараўлення пацярпелым, сіл і мужнасці тым, хто ўдзельнічае ў пошукавых аперацыях і аднаўленні краіны ад наступстваў стыхійнага бедства», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю