Top.Mail.Ru

Лукашэнка накіраваў спачуванне кіраўніцтву Пакістана ў сувязі з тэрактам у мячэці Ісламабада

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфу Алі Зардары і прэм’ер-міністру Шахбазу Шарыфу ў сувязі з тэрактам у мячэці Ісламабада ў час пятнічнай малітвы, у выніку чаго загінула і атрымала раненні вялікая колькасць мірных грамадзян. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што народ Беларусі ўспрыняў гэта паведамленне з глыбокім болем. «Упэўнены, што ўсе вінаватыя ў гэтым жудасным злачынстве панясуць адпаведнае іх учынку пакаранне», — гаворыцца ў спачуванні Асіфу Алі Зардары.

Аляксандр Лукашэнка ў спачуванні Шахбазу Шарыфу пацвердзіў салідарнасць Беларусі з Пакістанам, які рашуча змагаецца з усімі формамі тэрарызму і рэлігійнага экстрэмізму.

Прэзідэнт ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста выказаў спачуванні ўсім жыхарам Пакістана, папрасіў перадаць словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю