Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў, ветэранаў і ваеннаслужачых з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў, ветэранаў і ваеннаслужачых з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Спрадвеку на нашай зямлі шанаваліся воіны, якія ў цяжкі час уставалі на яе абарону. Ахвяруючы сабой, адстойвалі свабоду і незалежнасць Радзімы, — гаворыцца ў віншаванні. — Так было і 85 гадоў назад у чорныя гады гітлераўскага нашэсця. Тады Чырвоная Армія, нашы дзяды і прадзеды выратавалі краіну і народ, зламаўшы хрыбет фашысцкаму зверу і пакінуўшы нам у спадчыну Вялікую Перамогу. Мы заўсёды павінны гэта памятаць і шанаваць подзвіг герояў, бо забыццё прыводзіць да таго, што ўсё можа паўтарыцца».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на свае вочы гэта можна ўбачыць сёння, калі на пагранічных рубяжах Беларусі пераемнікі нацыстаў зноў спрабуюць сфарміраваць браніраваны кулак для кідка на Усход. «Мы ўсё гэта ведаем, адсочваем і разумеем. Перакананы, што супрацьстаяць агрэсару можа толькі сучасная, мабільная, добра аснашчаная армія. Такая, якую мы з вамі стваралі ўсе гэтыя гады, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Армія, здольная астудзіць запал любога агрэсара, а залогам мірнай будучыні Беларусі была і застаецца моц беларускіх Узброеных Сіл, адзінства і згуртаванасць народа, якія мы павінны нястомна ўмацоўваць сваёй працай».

Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю