Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі атрымаў заслужанае прызнанне

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, гасцям і арганізатарам юбілейнага, XXX Міжнароднага турніру па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Традыцыйна на працягу трох дзесяцігоддзяў у беларускай сталіцы збіраюцца наймацнейшыя прадстаўнікі аднаго з самых дынамічных і прыгожых відаў адзінаборстваў, што сведчыць аб заслужаным прызнанні і высокім статусе гэтага першынства», — адзначыў Прэзідэнт.

Галоўныя адметныя рысы турніру, арганізаванага на ўзроўні еўрапейскіх і сусветных чэмпіянатаў, — сумленная канкурэнцыя і яркія, відовішчныя паядынкі ў атмасферы дружбы, падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам, гасцям і арганізатарам спаборніцтваў моцнага здароўя, удачы і дабра. «Няхай гарачая падтрымка беларускіх балельшчыкаў садзейнічае паспяховаму выступленню кожнага ўдзельніка мінскіх стартаў», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю