Мірным перамовам па Украіне няма альтэрнатывы, але гэта павінен быць адкрыты і паважлівы дыялог, які дазволіць знайсці кампраміс. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю расійскаму часопісу «Разведчык», паведамляе БелТА.

«Мірным перагаворам па Украіне няма альтэрнатывы. Але гэта павінен быць адкрыты і паважлівы дыялог, які дасць магчымасць знайсці кампраміс з улікам інтарэсаў усіх бакоў канфлікту», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, зараз застаецца верыць, што Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сапраўды хоча пакласці канец гэтаму канфлікту. «На Алясцы (падчас перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. — Заўв. БелТА), што б там ні пісала еўрапейская і збольшага амерыканская прэса, Трамп са сваёй роляй — а ён адыгрываў выключна ролю пасярэдніка, які хацеў даведацца з першых вуснаў пазіцыю Расіі як боку канфлікту, — я лічу, справіўся», — сказаў беларускі лідэр.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што непасрэдна перад перагаворамі на Алясцы адбылася іх тэлефонная размова з Прэзідэнтам ЗША — адкрытая, добрая размова. «Гаварылі і аб Украіне. Я выклаў Трампу сваё бачанне, свой пункт гледжання. Ён яе выслухаў. Ну а наколькі наша размова была карысная перад сустрэчай на Алясцы — гэта ўжо яму лепш відаць», — дадаў кіраўнік дзяржавы.