Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна кіраўнік беларускай дзяржавы разам з іншымі высокімі замежнымі гасцямі прыме ўдзел ва ўрачыстасцях у гонар гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Цэнтрам святочных мерапрыемстваў стане Красная плошча ў Маскве, дзе пройдзе традыцыйны парад Перамогі. Потым адбудзецца цырымонія ўскладання кветак да Магілы Невядомага Салдата.
Плануецца таксама сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, міжнародны парадак дня і абстаноўку ў рэгіёне.
Пасля вяртання ў Мінск Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, якія пройдуць у беларускай сталіцы.