Прэзідэнт анансаваў нараду з асноўнымі структурамі ў краіне.
Прэзідэнт анансаваў нараду з асноўнымі структурамі ў краіне.
Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што ў хуткім часе запланаваў правядзенне нарад з асноўнымі структурамі ў краіне — урадам, Нацыянальным банкам, дзе нядаўна памянялася кіраўніцтва, і Адміністрацыяй Прэзідэнта.
«Таму хацеў бы з вамі паразмаўляць на гэту тэму. Якія вы пытанні ўзялі на сябе ў Адміністрацыі Прэзідэнта, якімі пытаннямі займаецеся і як вы ўвогуле бачыце гэту нараду? Я хацеў бы, каб вы ў асноўным заняліся гэтай тэматыкай і гэтай праблемай», — даручыў кіраўнік дзяржавы. Ён заўважыў, што кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта ў курсе справы. «Але толькі чамусьці вы маўчыце — я вам прапанаваў вызначыцца, у які час мы правядзём гэтыя нарады, калі гэта лепш будзе. Таму вы вызначайцеся да гэтай нарады, якія праблемы трэба агучыць Прэзідэнту. Але каб вы разумелі: пасля прэзідэнцкіх выбараў, што ў нас мяняецца, што не мяняецца, у якім кірунку палітычнаму і кадраваму штабу дзейнічаць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота: БелТА