Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць фатальнай памылкай ігнараваць прынцып непадзельнасці бяспекі. Пра гэта ён заявіў на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, паведаміла БелТА.
«Галоўная прычына адсутнасці прагрэсу ў глабальнай дээскалацыі — паслядоўнае ігнараванне прынцыпу непадзельнасці бяспекі. У выніку міжнародныя адносіны сёння даводзіцца характарызаваць не ў катэгорыях даверу і супрацоўніцтва, а аперыруючы данымі аб кіламетрах новых загарод і мегатонах смяротных узбраенняў. За такой небяспечнай матэматыкай — лёсы ўжо не асобных людзей, а ўсяго чалавецтва!» — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Ігнараванне простай ісціны, што бяспека адной дзяржавы не можа будавацца за кошт іншай, — гэта трагічная памылка, калі не сказаць фатальная. Драматычныя падзеі ва Украіне, на Блізкім Усходзе таму прамое пацвярджэнне», — дадаў беларускі лідар.