Беларуска-расійскі вопыт міжрэгіянальнага супрацоўніцтва зацікавіў іншыя краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Маскве на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, паведамляе БелТА.
«Нашы мерапрыемствы ў рамках рэгіёнаў — гэта вельмі важна. Сёння ўжо кітайцы нам прапанавалі: „Па прынцыпе, як вы працуеце з Расіяй, давайце будзем працаваць — рэгіён з рэгіёнамі“. Іран недзе паўгода таму — таксама хочуць такога супрацоўніцтва», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«На зямлі лепш відаць, што трэба людзям. Таму тое, што некалі падштурхнулі мы гэты працэс і парламентарыі гэтым займаюцца, асабліва сенатары, я ім за гэта ўдзячны. І я вельмі спадзяюся, што расійскі ўрад будзе адданы нашаму саюзнаму будаўніцтву і мы будзем выконваць усе даручэнні, нашы дамоўленасці і рашэнні, якія мы прымаем на сумесных мерапрыемствах», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.