Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў холдынгу «Гарызонт» з 85-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«За гэтыя гады вы прайшлі ўражальны шлях ад невялікага радыёзавода да аднаго з найбуйнейшых вытворцаў тэлевізараў у Еўропе, — гаворыцца ў віншаванні. — Каманда кваліфікаваных інжынераў холдынгу „Гарызонт“ сочыць за трэндамі ў электроніцы і сучаснымі тэхналогіямі. Самыя перадавыя рашэнні актыўна ўкараняюцца ў працэсе абнаўлення мадэльнага рада. Ключавую ролю ў гэтым адыгрывае ўласны цэнтр распрацовак».
Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць ветэранам, якія заклалі важныя вытворчыя традыцыі. Асаблівай увагі, паводле слоў Прэзідэнта, заслугоўвае сацыяльная ініцыятыва прадпрыемства. Адукацыйныя цэнтры для дзяцей і моладзі, створаныя пры ім, садзейнічаюць выхаванню новага пакалення таленавітых спецыялістаў.
«Перакананы, што і ў далейшым холдынг „Гарызонт“ будзе флагманам у сваёй галіне», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усяму шматтысячнаму калектыву і ветэранам прадпрыемства моцнага здароўя, дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў.