Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Індыі Драупадзі Мурму, Прэм’ер-міністра Нарэндру Модзі і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваша дзяржава па праве карыстаецца аўтарытэтам на глабальнай арэне, адыгрывае значную канструктыўную ролю ў вырашэнні актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня. Мы высока ацэньваем дзейнасць індыйскага кіраўніцтва па ажыццяўленні маштабных рэформаў, забеспячэнні стабільнасці і згоды ў краіне», — адзначыў кіраўнік дзяржавы ў віншаванні Прэзідэнту Індыі.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Мінск нязменна імкнецца да паглыблення дыялогу з Нью-Дэлі і разлічвае актыўнымі сумеснымі намаганнямі вывесці адносіны на якасна новы ўзровень як у палітычнай, так і ў эканамічнай сферы.
У віншаванні Прэм’ер-міністру Індыі кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Пад Вашым мудрым кіраўніцтвам Індыя ўпэўнена рухаецца па шляху прагрэсу, умацоўвае свой аўтарытэт як аднаго іх глабальных цэнтраў стабільнасці і эканамічнага росту. Індыя — важны і надзейны партнёр Беларусі на міжнароднай арэне. Я высока цаню дух дружбы і падтрымкі, які існуе паміж нашымі краінамі, і разлічваю на далейшае паглыбленне двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлі, інвестыцыях, навуцы і тэхналогіях».
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што сумеснымі намаганнямі ўдасца вывесці беларуска-індыйскія адносіны на стратэгічны ўзровень.