Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу на палях саміту ЕАЭС у Астане, паведаміла БелТА.
Сустрэча лідараў Беларусі і Расіі працягвалася амаль паўтары гадзіны.
Кіраўнік беларускай дзяржавы ў Астане прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Еўразійскім эканамічным форуме.
У сваім выступленні на саміце ЕАЭС Аляксандр Лукашэнка заклікаў не забываць аб першапачатковых амбіцыйных мэтах у ЕАЭС і асобна спыніўся на некалькіх аспектах працы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.
Напярэдадні саміту адбыўся Еўразійскі эканамічны форум, галоўная тэма якога — «ЕАЭС у глабальнай лічбавай гонцы: стаўка на штучны інтэлект». Аляксандр Лукашэнка дэталёва выклаў беларускі падыход да выкарыстання штучнага інтэлекту, прывёў канкрэтныя прыклады ўкаранення ШІ у рэальны сектар эканомікі і выказаўся аб неабходнасці больш цеснай кааперацыі ў гэтай сферы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.