Top.Mail.Ru
258

Лукашэнка: фундаментам кантактаў Беларусі і Іспаніі застаецца імкненне да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Іспаніі з нацыянальным святам — Днём іспанскай нацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята ўвасабляе гонар і годнасць, мужнасць і самаадданасць іспанскага народа, адлюстроўвае яго значную ролю ў еўрапейскай і сусветнай гісторыі, сімвалізуе адзінства краіны.

«Упэўнены, што імкненне да мірнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, канструктыўнага дыялогу і дружалюбных адносін цалкам адпавядае шчырым інтарэсам беларусаў і іспанцаў і застаецца падмуркам двухбаковых кантактаў, нягледзячы на складаныя геапалітычныя тэндэнцыі апошніх гадоў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт ад імя беларускага народа і сябе асабіста адрасаваў грамадзянам Іспаніі пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабра і нацыянальнай салідарнасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю