Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» дае нагоду ўсім славянам сабрацца на агульнай гістарычнай радзіме. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 жніўня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця форуму, перадае БелТА.
Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, кіраўнік дзяржавы назваў фестываль яркай і ўнікальнай падзеяй.
Па сцвярджэнні гісторыкаў, Палессе — прарадзіма славян. Адсюль нашы вытокі. Тут, на гэтых крутых берагах паўнаводнай Прыпяці, сярод бязмежных дубраў і воднай прыроднай прыгажосці, нашы карані — прыгожага і дастойнага народа, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Таму, прымаючы рашэнне аб правядзенні фестывалю ў 2010 годзе, мы меркавалі, што ён стане яшчэ адной нагодай сабрацца разам тром братэрскім народам — беларусам, рускім і ўкраінцам, — сказаў Прэзідэнт. — І вядома, мы рады бачыць тут, на агульнай гістарычнай радзіме, усіх славян. Усіх без выключэння».