Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Фестываль «Белая вежа» стаў значнай падзеяй культурнага жыцця Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям XXX Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая вежа». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«За час свайго існавання форум стаў значнай падзеяй культурнага жыцця Беларусі і месцам сустрэчы таленавітых майстроў сцэны з розных краін свету», — гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яркія тэатральныя работы і арыгінальныя рэжысёрскія рашэнні кожны год адкрываюць бязмежныя магчымасці для творчага дыялогу, дораць незабыўныя ўражанні і дапамагаюць па-новаму адчуць вялікую сілу мастацтва.

«Упэўнены, што юбілейная „Белая вежа“ знойдзе шырокі водгук у сэрцах гледачоў, напоўніць залы шчырымі эмоцыямі і заслужанымі апладысментамі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам, арганізатарам і гасцям тэатральнага фестывалю моцнага здароўя, поспехаў, натхнення і ўдзячнай публікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю