Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Дзяржстандарт з гонарам працягвае лепшыя традыцыі савецкай школы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў спецыялістаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай стандартызацыі са 100-годдзем з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай стандартызацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Савецкая школа стандартызацыі, гісторыя якой пачалася роўна стагоддзе таму, да гэтага часу лічыцца адной з лепшых у свеце. Менавіта ў СССР здолелі аб’яднаць распрацоўку перадавых стандартаў, дакладнасць вымярэнняў і дзяржаўны нагляд за іх выкананнем. Уся прадукцыя, выпушчаная ў адпаведнасці з ДАСТам, з’яўлялася эталонам якасці», — гаворыцца ў віншаванні. 

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь захавала гэту сістэму як фундамент развіцця ўласных вытворча-кааперацыйных і гандлёва-эканамічных сувязей. «Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі з гонарам працягвае найлепшыя традыцыі. Нядаўна мы ўвялі нацыянальны знак якасці — вышэйшую адзнаку тавара пад брэндам «Зроблена ў Беларусі», — нагадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што кампетэнтнасць, адкрытасць да інавацый і імкненне да ўдасканалення ўсіх працэсаў дадуць магчымасць спецыялістам органаў дзяржаўнай стандартызацыі і ў далейшым эфектыўна вырашаць задачы па ўмацаванню тэхналагічнага суверэнітэту краіны і павышэнню якасці жыцця грамадзян. 

«Жадаю вам добрага здароўя, дабрабыту і новых прафесійных поспехаў», — пажадаў кіраўнік дзяржавы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю