Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў сфарміраваць у Нацбанку групу, якая будзе аналізаваць сітуацыю ў эканоміцы. Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, паведамляе БелТА.
«Хачу, каб вы ведалі, каб не было тут ніякай рэўнасці. Я папрасіў былога прэм’ера (былых жа не бывае) — малады чалавек, адукаваны, дасведчаны, каб ён (гаворка пра Рамана Галоўчанку, які зараз узначальвае Нацбанк. — Заўв. БелТА) стварыў групу ў сябе ў Нацыянальным банку. А такія людзі ёсць у Нацыянальным банку — разумныя, граматныя, дасведчаныя ў эканоміцы. І каб яны дапамагалі паралельна з Камітэтам дзяржкантролю. Бо не зусім функцыя Камітэта дзяржкантролю, ведаеш, чым ён павінен займацца. Каб яны мяне інфармавалі і аналізавалі сітуацыю ў эканоміцы. А па грошах жа відаць усё. Ты ж эканаміст, разумееш», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Таму без усялякіх крыўд. Я Галоўчанку папрасіў: «Сфарміруй мне такую групу ў Нацыянальным банку, ты яе кіраўнік і аб’ектыўна мне павінен аналізаваць і дакладваць. Таму што маё ўражанне — адно. А гэта — спецыялісты. Безумоўна, не закрытая будзе інфармацыя. Прэм’ер павінен яе бачыць і будзе бачыць», — дадаў беларускі лідар.