Top.Mail.Ru
268

Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб будаўніцтве яшчэ аднаго цукровага завода ў Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці на ўсходзе краіны даручыў прапрацаваць пытанне аб будаўніцтве яшчэ аднаго цукровага завода ў Беларусі, перадае БелТА.



Кіраўніку дзяржавы падрабязна далажылі аб восеньскіх палявых работах у раёне, вобласці і па краіне ў цэлым. Прэзідэнт удакладніў, як ідзе ўборка бульбы, цукровых буракоў, лёну.

Гаворка зайшла пра тое, якія плошчы аптымальныя для вырошчвання цукровых буракоў у рэгіёне. Гэтае пытанне досыць вострае з улікам таго, што цукровыя заводы ў асноўным працуюць з найбліжэйшымі рэгіёнамі. У сувязі з гэтым узнікае праблема дастаўкі буракоў з тых раёнаў краіны, якія знаходзяцца «на перыферыі».

«Давайце паглядзім. У нас у цэнтры, на захадзе чатыры цукраперапрацоўчыя заводы. Тут, на ўсходзе, няма. Але калі мы бачым (перспектыву. — Заўв. БелТА), маленькі заводзік можна тут пабудаваць. Мы гэта ўмеем рабіць, гэта нескладанае збудаванне. Калі мы ў Магілёве дзесьці вось тут паставім гэты завод, выдаткуем грошы...»- падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

Пры гэтым, дадаў ён, павінна быць разуменне, што гэты завод удасца забяспечыць бураком. «Гэта значыць трэба сесці за зіму і прадумаць гэта», — дадаў ён.

У цяперашні час у Беларусі функцыянуюць чатыры цукровыя заводы: Слуцкі цукрарафінадны камбінат і Гарадзейскі цукровы камбінат у Мінскай вобласці, Скідзельскі цукровы камбінат у Гродзенскай вобласці і Жабінкаўскі цукровы завод — у Брэсцкай. Гэтыя прадпрыемствы займаюцца перапрацоўкай цукровых буракоў і вытворчасцю цукру, фарміруючы аснову беларускай цукровай галіны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю