Top.Mail.Ru

Лукашэнка даручыў новаму кіраўніцтву «Белшыны», «Гомсельмаша» і «Магілёўхімвалакна» разабрацца з праблемамі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў новаму кіраўніцтву «Белшыны», «Гомсельмаша» і «Магілёўхімвалакна» разабрацца з праблемамі на прадпрыемствах. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў, прымаючы кадравыя рашэнні 13 кастрычніка, паведамляе БелТА.


Прэзідэнт падкрэсліў, што ён ужо звяртаў увагу адказных службовых асоб, у тым ліку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога, на асобныя праблемныя моманты ў рабоце гэтых буйных прадпрыемстваў. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб пасля цяперашніх кадравых прызначэнняў сітуацыя змянілася да лепшага. «Людзі нібыта здольныя, як вы вывучалі і дакладваеце. Яны павінны выцягнуць гэтыя прадпрыемствы, і мы павінны спыніць усялякія размовы па гэтых прадпрыемствах», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аднак вырашаць існуючыя праблемы неабходна, абапіраючыся на ўласныя сілы і рэсурсы прадпрыемстваў, арыентаваў Прэзідэнт. «Не спадзявайцеся, што вы прыйдзеце, з бюджэту возьмеце грошы. Грошы атрымаеце толькі пад канкрэтныя пастаўкі прадукцыі. Ёсць у вас прадукцыя на экспарт прадаць і цвёрда вы атрымаеце грошы — вам пазычым капейку. Прадалі — і назад вярнулі. Тут пра гады, стагоддзі, дзесяцігоддзі гаворкі не ідзе. Узяў — заўтра вярнуў. Толькі так», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю