Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дапускае варыянт, пры якім Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа наладзіць адносіны з Масквой праз перагаворы з Мінскам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу RT, паведаміла БелТА.
Размова ў інтэрв’ю зайшла пра беларуска-амерыканскія перагаворы. Журналіст RT пацікавіўся, ці магчыма такое, што канчатковая мэта Дональда Трампа — дамовіцца з Масквой. Іншакш кажучы, ці можа пазітыўная дынаміка ў беларуска-амерыканскіх перагаворах прадоўжыцца ўжо ў дыялогу ЗША і Расіі.
«Не ведаю, але я быў бы рады, калі б Дональд Трамп у канчатковым выніку за нашымі размовамі і перагаворамі бачыў значна больш. Таму, я думаю, гэта цалкам магчыма, — дапусціў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Можа, ён прашчупвае нейкую пазіцыю Беларусі, праецыруе яе на Расію. Гэта было б нармальна і разумна. Прынамсі, мы будзем для гэтага рабіць усё».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што і для Беларусі гэта быў бы добры варыянт развіцця падзей: «Калі вы дамовіцеся, амерыканцы з Расіяй, то для нас гэта будзе ў два разы лепш, чым вы дамовіцеся з намі».
Прэзідэнт дадаў, што цяпер у Вашынгтона ёсць удачная магчымасць наладзіць дыялог з Масквой. «Вам трэба дамовіцца з Расіяй, і вы можаце дамовіцца, асабліва ў прэзідэнцтва Пуціна. Гэта такі чалавек, з якім можна не проста размаўляць, а дамаўляцца. Але трэба дакладна разумець: паабяцаў — трэба зрабіць», — падкрэсліў ён.