Top.Mail.Ru

Лукашэнка даў згоду на назначэнне кіраўнікоў Петрыкаўскага і Ашмянскага раёнаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне кіраўнікоў Петрыкаўскага і Ашмянскага раёнаў, перадае БелТА.



На пасаду старшыні Петрыкаўскага райвыканкама ўзгоднены Яўген Шкробат. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Жыткавіцкага райвыканкама.

Ашмянскі райвыканкам узначаліць Андрэй Клышэўскі. Раней ён займаў пасаду намесніка старшыні Ашмянскага райвыканкама, курыруючы пытанні будаўніцтва і ЖКГ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю