Top.Mail.Ru
338

Лукашэнка: Беларускую культуру адрозніваюць высокая духоўнасць і спрадвечная народная мудрасць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.



«Высокая духоўнасць у спалучэнні з спрадвечнай народнай мудрасцю — унікальная рыса айчыннай культуры», — звярнуў увагу беларускі лідар. Прэзідэнт падкрэсліў, што традыцыі і каштоўнасці сваіх продкаў беларусы беражліва захавалі ў сэрцах і стваральнай самаадданай працай працягваюць узбагачаць нацыянальнае мастацтва, якое стала неад’емнай часткай сусветнай спадчыны.

Зараз у сферы культуры працуюць тысячы выдатных спецыялістаў, энтузіястаў сваёй справы, канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Дзякуючы іх плённай нястомнай дзейнасці і імкненню да пашырэння творчых гарызонтаў Беларусь ведаюць далёка за яе межамі.

«Упэўнены, што і ў далейшым сваімі талентам, вопытам і захопленасцю вы будзеце ўносіць значны ўклад у развіццё Беларусі, выхоўваць у падрастаючага пакалення любоў да родных вытокаў і патрыятызм, умацоўваць суверэнную беларускую дзяржаву», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў работнікам культуры здароўя, новых прафесійных перамог, бясконцага натхнення і дабрабыту.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі З Днём работнікаў культуры

Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Высокая духоўнасць у спалучэнні з спрадвечнай народнай мудрасцю — унікальная рыса айчыннай культуры. Традыцыі і каштоўнасці нашых продкаў беларусы беражліва захавалі ў сваіх сэрцах і стваральнай самаадданай працай працягваюць узбагачаць і падымаць нацыянальнае мастацтва, якое стала неад’емнай часткай сусветнай спадчыны.

Сёння ў сферы культуры працуюць тысячы выбітных спецыялістаў, энтузіястаў сваёй справы. Дзякуючы вашай плённай нястомнай дзейнасці і імкненню да пашырэння творчых гарызонтаў нашу краіну ведаюць далёка за яе межамі.

Упэўнены, што і надалей сваімі талентам, вопытам і захопленасцю вы будзеце ўносіць значны ўклад у развіццё Беларусі, выхоўваць у падрастаючага пакалення любоў да родных вытокаў і патрыятызм, умацоўваць суверэнную беларускую дзяржаву.

Жадаю вам здароўя, новых прафесійных перамог, бясконцага натхнення і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка

12 кастрычніка 2025 года

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю