«У год 80-годдзя Вялікай Перамогі асабліва наглядна бачна, што традыцыі пераможцаў, воінаў-танкістаў, якія адыгралі вялікую ролю ў стратэгічнай аперацыі „Баграціён“, вызваленні нашай сталіцы, а таксама ў ходзе ўсіх вырашальных бітваў Вялікай Айчыннай вайны, у беларускай арміі свята захоўваюцца і прымнажаюцца, — гаворыцца ў віншаванні. — Самы трывалы фундамент, на якім сёння грунтуецца моц танкавых часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, — гэта вопыт ветэранаў, якія прысвяцілі жыццё служэнню Айчыне, і майстэрства маладога пакалення, якое дэманструе высокія вынікі ў баявой падрыхтоўцы. Няхай так будзе і надалей».
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што ў свеце, які дынамічна змяняецца, калі пастаянна ўзрастае роля прымянення новых відаў зброі, бранятанкавае ўзбраенне застаецца важнейшым фактарам стрымлівання, а беларускія танкісты — прыкладам вернасці краіне і народу.
«Дзякую за службу і адрасую самыя шчырыя віншаванні са святам ветэранам, асабоваму складу часцей і падраздзяленняў, а таксама работнікам танкарамонтных прадпрыемстваў», — падзякаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць роднай Беларусі.