У чацвер Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Сената Ісламскай Рэспублікі Пакістан Саідам Юсуфам Разой Гілані, які гэтымі днямі наведвае нашу краіну з афіцыйным візітам. У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі далейшыя шляхі развіцця беларуска-пакістанскіх узаемаадносін, уключаючы міжпарламенцкае ўзаемадзеянне, супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай, міжрэгіянальнай і іншых сферах.
Вывесці эканамічнае супрацоўніцтва на ўзровень палітычнага
Вітаючы кіраўніка парламенцкай дэлегацыі, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Вы дасведчаны чалавек, прайшлі выканаўчыя структуры, працавалі. Таму ведаеце, што такое эканоміка. Зараз займаецеся заканатворчасцю, узначальваеце Сенат у Пакістане. Вельмі прыемна сустракацца з дасведчаным чалавекам, які многае ў гэтым жыцці зразумеў і ўсвядоміў».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў яго склаліся вельмі добрыя адносіны з кіраўнікамі Ірана: Прэм’ер-міністрамі і Прэзідэнтам. «Гэта абнадзейвае, што мы нямала яшчэ зробім. Мы і так працуем быццам бы нядрэнна, але той узровень палітычнага ўзаемадзеяння, які ў нас існуе, і нават парламенцкага ўзаемадзеяння, ён відавочна не адпавядае таму эканамічнаму ўзроўню, які паміж Беларуссю і Пакістанам сёння рэалізаваны», — канстатаваў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што на нядаўняй сустрэчы з Прэм’ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам на палях саміту ШАС у Бішкеку бакі дамовіліся ў гэтым і наступным гадах значна інтэнсіфікаваць адносіны ў сферы эканомікі. «Шахбаз вельмі глыбока пагружаны ў нашы адносіны, але, шчыра вам скажу, хацелася б, каб мы ўсё рабілі своечасова», — заўважыў Прэзідэнт.
Карыстаючыся выпадкам, кіраўнік дзяржавы папрасіў кіраўніка парламенцкай дэлегацыі перадаць самыя добрыя пажаданні Шахбазу Шарыфу і яго брату Навазу, былому Прэм’ер-міністру Пакістана за ўклад у развіццё двухбаковых адносін. «Я вельмі спадзяюся, што і ў будучыні мы зробім нямала», — выказаў упэўненасць беларускі лідар
Скарыстацца момантам і вырашыць усе застарэлыя праблемы
Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да кіраўніка парламенцкай дэлегацыі з вельмі сур’ёзнай просьбай. «Маю на ўвазе вашу вагу ў Пакістане, каб мы ў рамках міжурадавай камісіі правялі сур’ёзную рэвізію нашых адносін, праектаў, якія існуюць, і выйшлі на тыя напрамкі супрацоўніцтва, якія сёння патрэбны Пакістану і Беларусі, — звярнуў увагу беларускі лідар. — Але калі мы дамовімся, каб не было затрымак у рэалізацыі гэтых праектаў».
Прэзідэнт таксама назваў вельмі важным пытанне наладжвання нармальнага фінансавага абмену, нармальных адносін у сферы фінансаў паміж нашымі дзяржавамі. «Думаю, што гэта вам пад сілу сёння. Маю на ўвазе, у першую чаргу, тую ролю, якую вы граеце ў свеце. Асабліва ў сувязі з тым, што вы робіце для ўрэгулявання канфлікту ў Армузскім праліве», — канкрэтызаваў ён.
Наладжванне нармальнай плацежнай інфраструктуры паміж нашымі дзяржавамі, перакананы беларускі лідар, — гэта тое пытанне, якое значна зрушыць нашы гандлёва-эканамічныя адносіны. Прэзідэнт звярнуў увагу на той факт, што ў апошнія гады аб’ёмы двухбаковага гандлю знізіліся, і шмат у чым гэта звязана з арганізацыяй разлікаў плацяжоў. «З нашага боку ніякіх праблем і затрымак няма (у плане правядзення плацяжоў. — „Зв.“). Думаю і спадзяюся, што пасля вашага візіту да нас будуць урэгуляваны гэтыя пытанні і з пакістанскага боку», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар згадаў пра варыянт, які быў прапанаваны пакістанскім бокам падчас яго візіту да Наваза Шарыфа. «Ён прапанаваў добры варыянт (мы яго абсалютна падтрымліваем, у нас ёсць адпаведны вопыт) наладзіць цеснае міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Калі сіла, жаданне, работа парламентарыяў будзе накіравана ў гэтым ключы, мы шмат чаго можам дасягнуць у нашых адносінах, — перакананы кіраўнік дзяржавы. — Давайце скарыстаемся момантам і вырашым усе застарэлыя праблемы, якія ў нас яшчэ, на жаль, існуюць».

«Мы бачым нашу дружбу як нешта вельмі важнае»
У сваю чаргу старшыня Сената Ісламскай Рэспублікі Пакістан Саід Юсуф Раза Гілані ад усёй душы падзякаваў беларускаму лідару за аказаную гасціннасць. «Гэта мой першы візіт у Беларусь. І мы бачым нашу дружбу як нешта вельмі важнае», — сказаў ён.

Кіраўнік парламенцкай дэлегацыі нагадаў, што дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Пакістанам зарадзіліся ў лютым 1994 года. «У той час Прэм’ер-міністрам Пакістана была Беназір Бхута, а я быў самым маладым спікерам парламента. І дазвольце мне павіншаваць і вас, спадарыню старшыню, з 30-годдзем існавання Савета Рэспублікі — верхняй палаты вашага парламента, — звярнуўся кіраўнік Сената Пакістана да Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. — Я прыехаў у вельмі правільны момант».
Саід Юсуф Раза Гілані падкрэсліў, што паміж ім і Прэзідэнтам Беларусі ёсць шмат агульнага: «Мы ведаем, што вы маеце вельмі цесныя, блізкія адносіны з Прэм’ер-міністрам Шарыфам. І вы блізкі сябар спадара Наваза Шарыфа, былога Прэм’ер-міністра. Мы таксама ведаем, што вы сябруеце са спадаром Пуціным, Прэзідэнтам Расіі. І калі я быў Прэм’ер-міністрам, у мяне таксама былі магчымасці пазнаёміцца з Пуціным. Мы вельмі плённа супрацоўнічалі на базе ААН і іншых міжнародных платформах».
Парламенцкая дэлегацыя прыбыла ў Беларусь начным авіярэйсам. У Нацыянальным аэрапорце Мінск яе сустрэлі намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Ігар Брылевіч і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік.
Візіт парламенцкай дэлегацыі праходзіць па запрашэнні Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і закліканы надаць новы імпульс развіццю беларуска-пакістанскага дыялогу, а таксама прасоўванню сумесных інтарэсаў у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Падчас афіцыйнага візіту, які працягнецца па 26 верасня, запланаваны сустрэчы парламенцкай дэлегацыі Пакістана з кіраўніцтвам Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, а таксама перагаворы ва ўрадзе.
Галоўным вынікам міжпарламенцкага дыялогу стане падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Сенатам Ісламскай Рэспублікі Пакістан. Акрамя таго, у праграме візіту пакістанскай дэлегацыі — наведванне Мінскага трактарнага завода, Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі і іншыя аб’екты.
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Даслоўна
«Мы надзвычай зацікаўлены развіццём адносін у сферы сельскай гаспадаркі і машынабудавання»
У размове з журналістамі Саід Юсуф Раза Гілані даў высокую ацэнку сустрэчы з беларускім Прэзідэнтам. Старшыня Сената Ісламскай Рэспублікі Пакістан падкрэсліў, што Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца вялікім сябрам Пакістана, як і Пакістан — вялікі сябар Беларусі. «Мы вельмі эфектыўна супрацоўнічаем на розных пляцоўках, уключаючы ААН, ШАС, Міжпарламенцкі саюз, — сказаў ён. — Мы закранулі канкрэтныя пытанні развіцця эканамічных адносін, бо сёння дыпламатыя і эканоміка — гэта практычна адно і тое ж. Абмяркоўваліся крокі, якія неабходна зрабіць, бо мы (Беларусь і Пакістан. — „Зв.“) падпісалі каля сотні мемарандумаў аб узаемапаразуменні і цяпер трэба канвертаваць іх у канкрэтныя дзеянні. Мы павінны сфакусіравацца на выкананні прынятых рашэнняў. Работы шмат, але мы справімся».
Журналісты спыталі ў пакістанскага госця пра ўплыў геапалітычнай абстаноўкі на эканамічныя адносіны дзвюх краін — Беларусі і Пакістана. Саід Юсуф Раза Гілані патлумачыў, што яго краіна, падтрымлівае адносіны з краінамі Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, з Блізкім Усходам. «І наша пазіцыя тут прынцыповая: мы робім усё, што можам, каб прынесці мір у гэты рэгіён», — сказаў Старшыня Сената Пакістана, дадаўшы, што толькі пры ўмове міру можна стабільна развівацца і супрацоўнічаць.
У графіку візіту планах пакістанскай дэлегацыі — наведванне Мінскага трактарнага завода. Саід Юсуф Раза Гілані падзяліўся, што ўжо ёсць кантракты і дамоўленасці і з урадам, і з прадпрыемствамі. «Гэты візіт (на Мінскі трактарны завод. — „Зв.“) накіраваны на тое, каб паглыбіць нашы веды, каб павысіць эфектыўнасць нашых адносін. Мы надзвычай зацікаўлены развіццём адносін у сферы сельскай гаспадаркі і машынабудавання», — рэзюмаваў старшыня Сената Пакістана.
Надзея ЗУЕВА
Фота БелТА