Top.Mail.Ru
114

Лукашэнка: Беларусь зламала створаны Захадам міф пра закрытасць і ізаляванасць краіны

Беларусь зламала створаны Захадам міф пра закрытасць і ізаляванасць краіны. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і парламенту, паведамляе БелТА.

«Мы зламалі створаны Захадам міф пра закрытасць і ізаляванасць нашай краіны, што пацвярджаюць любыя сусветныя рэйтынгі. Беларусь увайшла ў топ-50 самых наведвальных турыстамі краін (48-е месца)», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што толькі ў бягучым годзе больш за 250 тыс. «дасведчаных» еўрапейцаў, якія прыехалі па бязвізе, асабіста пераканаліся ў бяспецы, утульнасці і прыгажосці Беларусі. «І гэта пры закрытых — больш за палову — пагранічных пунктах», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю