Top.Mail.Ru
305

Лукашэнка: Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Тамаша Шуёка, прэм'ер-міністра Віктара Орбана і ўсіх грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Святога Іштвана. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Агульнасць падыходаў да суверэнітэту і незалежнасці разам з клапатлівым стаўленнем да нацыянальнай ідэнтычнасці, духоўнай спадчыны і традыцый сваіх дзяржаў — гэта тое, што здаўна аб’ядноўвае нашы народы і стварае перадумовы да паглыблення двухбаковага культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння», — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнту Венгрыі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе. Беларускі лідар упэўнены, што Мінск і Будапешт здольныя ўнесці сумесны ўклад ва ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі, ролі міжнароднага права і ўстойлівай стратэгічнай стабільнасці. «Спадзяюся, што супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі будзе і ў далейшым развівацца на аснове прагматызму, узаемнай падтрымкі і даверу», — дадаў ён.

У віншаванні Прэм’ер-міністру Венгрыі Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што гэтае свята, Дзень Святога Іштвана, увасабляе глыбокія карані венгерскай дзяржаўнасці, духоўнае адзінства народа і яго гістарычную мудрасць, якая на працягу стагоддзяў дапамагае краіне рухацца шляхам незалежнага развіцця.

«Мінск шануе дружалюбныя і прагматычныя адносіны з Будапештам. Мы падтрымліваем каналы камунікацыі і працягваем узаемакарыснае супрацоўніцтва дзеля росту дабрабыту нашых грамадзян, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, што рэзультатыўны дыялог на афіцыйным узроўні, добразычлівыя сувязі паміж беларусамі і венграмі будуць і надалей спрыяць пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галінах атамнай энергетыкі, сельскай гаспадаркі, культуры і спорту, а таксама на пляцоўках міжнародных арганізацый».



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю