Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Беларусь вітае павелічэнне долі нацыянальных валют краін ШАС ва ўзаемных разліках

Беларусь вітае павелічэнне долі нацыянальных валют краін ШАС ва ўзаемных разліках. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, перадае БелТА.



У ліку важнейшых напрамкаў работы ШАС беларускі лідар назваў эканоміку. Ён падкрэсліў, што сумесныя ініцыятывы павінны даваць канкрэтныя вынікі, умацоўваць дабрабыт народаў і спрыяць згуртаванню дзяржаў ШАС. «Рэгулярны кантакт нашых профільных ведамстваў наладжаны. І мы ўсе чакаем, што колькасць сустрэч пяройдзе ў якасць, запусціць маштабныя практычныя ініцыятывы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў, што Беларусь цвёрда падтрымлівае больш хуткае заснаванне Банка развіцця ШАС, каб надаць дадатковую ўстойлівасць эканамічным сувязям і ўмацаваць фінансавы суверэнітэт рэгіёна.

«Вітаем меры па павелічэнні долі нацыянальных валют ва ўзаемных разліках для фарміравання імунітэту нашых грашовых сістэм да глабальных выклікаў. Перш за ўсё да незаконных санкцый і аднабаковых прымусовых мер, якія разрываюць ланцужкі плацяжоў паміж нашымі краінамі, а таксама з іншымі гандлёвымі партнёрамі», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю