«Гісторыя вашай краіны яскрава сведчыць аб рашучасці народа ў адстойванні суверэнітэту і незалежнасці, яго міралюбнасці і прыхільнасці справядліваму светапарадку», — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнту Пакістана.
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што Мінск лічыць Ісламабад сваім надзейным сябрам і партнёрам: «Мы адкрытыя да шырокамаштабнага міждзяржаўнага супрацоўніцтва як у двухбаковым, так і ў шматбаковым фармаце. Упэўнены, што ўжо ў бліжэйшай перспектыве мы зможам максімальна эфектыўна выкарыстоўваць існуючы вялікі патэнцыял беларуска-пакістанскага ўзаемадзеяння».
У віншаванні Шахбазу Шарыфу Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб праведзеных нядаўна сустрэчах у Ісламабадзе і Мінску. «Спадзяюся на паспяховае ажыццяўленне ўсіх дамоўленасцяў аб рэалізацыі праектаў у сферах машынабудавання, лёгкай прамысловасці і іншых галінах, а таксама аб пастаўках самазвалаў БЕЛАЗ у Пакістан і накіраванні пакістанскіх кваліфікаваных спецыялістаў для работы ў Беларусь», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Беларускі лідар падкрэсліў сваю адкрытасць да абмеркавання з Прэм’ер-міністрам Пакістана любых пытанняў, а таксама гатоўнасць выпрацоўваць узаемавыгадныя рашэнні.