Top.Mail.Ru
213

Лукашэнка: Беларусь разлічвае на паглыбленне і інтэнсіфікацыю адносін з Турцыяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і народ гэтай краіны з Днём Рэспублікі, перадае БелТА.



«Вельмі прыемна адзначыць поспехі Турцыі ва ўсіх галінах эканомікі і дзяржаўным развіцці», — гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што пад кіраўніцтвам Рэджэпа Таіпа Эрдагана краіна ўпэўнена ідзе па шляху інавацый і рэформаў, адыгрывае ўсё больш важную ролю ў падтрыманні міру і стабільнасці як у рэгіёне, так і на сусветнай арэне.

«Мінск і Анкара — надзейныя партнёры, якія маюць шматгранныя і плённыя сувязі ў розных сферах — ад гандлю і інвестыцый да культурнага і гуманітарнага абменаў, — падкрэсліў беларускі лідар. — Упэўнены, што далейшая пазітыўная дынаміка двухбаковых кантактаў будзе спрыяць паглыбленню і інтэнсіфікацыі адносін на карысць народаў нашых краін».


Прэзідэнт Беларусі пажадаў прэзідэнту Турцыі добрага здароўя і паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў, а грамадзянам гэтай дружалюбнай краіны — міру і згоды.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю