Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Беларусь і Расія падаюць добры прыклад і з’яўляюцца лакаматывам інтэграцыйных працэсаў

Беларусь і Расія падаюць добры прыклад і з’яўляюцца лакаматывам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, паведаміла БелТА.


«Мы ўзялі такі трэнд з вамі — лакаматыў інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Прыклад добры, калі хтосьці настроены на сумесную працу, на інтэграцыю», — сказаў кіраўнік дзяржавы.


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за высокую ацэнку якасці расійска-беларускіх адносін, выказаную кіраўніком беларускай дзяржавы ў час нядаўняга пасяджэння Усебеларускага народнага сходу.

Аляксандр Лукашэнка пад час сустрэчы станоўча ацаніў работу ўрадаў дзвюх краін па вырашэнні пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

«Мы з вамі яшчэ ў Бішкеку (на палях саміта АДКБ у канцы лістапада бягучага года. — Заўвага БелТА) дамовіліся, што не будзем перагружацца практычнымі пытаннямі двухбаковых адносін. Па-першае, правільна, іх зусім няшмат, урады нядрэнна працуюць. Мы, як дамовіліся, калі ўжо нешта не вырашаць, дык наверсе няхай выцягваюць пытанні. Такіх адно-два пытанні, якія трэба ўзгадніць», — заявіў беларускі лідар.

«А так наогул мы рэалізуем усе дамоўленасці, пачынаючы ад ваенна-тэхнічнага, ваеннага, абароннага супрацоўніцтва да эканомікі. Пытанняў тут практычна няма», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Паводле яго слоў, Беларусь і Расія падаюць добры прыклад і з’яўляюцца лакаматывам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы.

«Мы ўзялі такі трэнд з вамі — лакаматыў інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Прыклад добры, калі нехта настроены на сумесную работу, на інтэграцыю», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што бягучы графік мерапрыемстваў не дае падстаў расслабіцца. «Дзякуй, што запрасілі. Мы традыцыйна ў Піцер прыязджаем. Я, чэсна кажучы, рыхтаваўся да гэтай паездкі, камандзіроўкі. Падумаў: ну, мусіць, вы правялі прамую лінію, я — УНС, мусіць, мы асноўныя мерапрыемствы скончылі, ужо можна неяк расслабіцца. А нічога падобнага — жыццё не дае нам асабліва расслабіцца. Можа, і добра, што мы ў тонусе», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю