Top.Mail.Ru
125

Лукашэнка: Беларусь і Дамініканская Рэспубліка маюць значны патэнцыял для развіцця адносін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі Луіса Радольфа Абінадэра Карону з Днём Незалежнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Карыстаюся гэтым выпадкам, каб пацвердзіць зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі міждзяржаўнага дыялогу, інтэнсіфікацыі кантактаў у розных сферах і пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва з Дамініканскай Рэспублікай, — гаворыцца ў віншаванні. — Мы маем значны патэнцыял для ўстанаўлення і развіцця ўзаемавыгадных адносін у галінах прамысловасці, фармацэўтыкі, навукі і тэхналогій».


Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Дамініканская Рэспубліка здолеюць забяспечыць палітычнае і гандлёва-эканамічнае партнёрства на карысць двух народаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Радольфа Абінадэру Карону здароўя і новых дзяржаўных дасягненняў, а кожнаму дамініканцу — міру і згоды.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю