Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Беларусь была і застаецца зацікаўленай у развіцці адносін з Японіяй

Беларусь заўсёды была і застаецца зацікаўленай у развіцці канструктыўных і ўзаемавыгадных адносін з Японіяй. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў, у ліку якіх быў дыпламат з Японіі Кадзухіра Куно, перадае БелТА.



«Беларусь заўсёды была і застаецца зацікаўленай у развіцці канструктыўных, узаемавыгадных адносін з Японіяй. І ўсё тут залежыць толькі ад Японіі. Росту даверу паміж нашымі краінамі традыцыйна спрыяла рэалізацыя праектаў у гуманітарнай сферы», — сказаў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што пасля аварыі ў Фукусіме беларускі бок накіроўваў гуманітарную дапамогу, а дзеці з Японіі прыязджалі ў Беларусь на аздараўленне. Беларусь таксама наведалі больш за 400 японскіх экспертаў, якія вывучалі вопыт пераадолення наступстваў Чарнобыля. 

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў прадоўжыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, у першую чаргу ў сферы аховы здароўя.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю