Top.Mail.Ru
227

Лукашэнка бачыць неабходнасць у больш хуткай рэалізацыі дамоўленасцяў і праектаў з Экватарыяльнай Гвінеяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіанга Нгему Мбасога З Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята сімвалізуе волю самастойна вызначаць уласны шлях і з’яўляецца добрай нагодай, каб нагадаць пра дасягненні краіны.

«Пацвярджаю, што Мінск разглядае ўзаемадзеянне з Малабо як важны і перспектыўны напрамак. Сёння неабходна хутчэй ажыццявіць дасягнутыя дамоўленасці і пачаць рэалізацыю ў поўным аб’ёме праектаў, прадугледжаных „дарожнай картай“. Бачу ў гэтым ключ да паглыблення гандлёва-эканамічных сувязей, стварэння новых магчымасцей для супрацоўніцтва і фарміравання трывалай асновы двухбаковых адносін паміж нашымі дзяржавамі», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Тэадору Абіангу Нгему Мбасага моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і плённай дзейнасці на высокай дзяржаўнай пасадзе, а народу Экватарыяльнай Гвінеі — адзінства і далейшага прагрэсу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю