Top.Mail.Ru
112

Лукашэнка арыентуе на пастаянную работу над паляпшэннем якасці і зніжэннем выдаткаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе на пастаянную работу над паляпшэннем якасці і зніжэннем выдаткаў. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы справаздачу ўрада за 2025 год, перадае БелТА.

Гаворачы аб праблемных тэндэнцыях за мінулы год, Прэзідэнт указаў на павелічэнне затрат: «Кожны другі міністр іх не толькі не знізіў, але і нарасціў. У „Беллегпрама“ „прыбаўка“ амаль 5 %. І гэта пры тым, што яго склады затавараныя амаль на чатыры месяцы работы наперад. У „Беллеспаперапрама“ — плюс 6 %. Мінпрам дадаў 2,5 %».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў апошнія гады наогул перасталі займацца зніжэннем выдаткаў, сабекоштам і эканоміяй. «Гэта тэма ў прынцыпе сышла з парадку дня ўрада. Ці вы забыліся, што, акрамя „рынку“, існуюць і такія эканамічныя паняцці?» — звярнуўся да прысутных кіраўнік дзяржавы.

Асаблівы акцэнт Прэзідэнт зрабіў на прадаўжэнні работы над якасцю вырабленай прадукцыі. Тым больш што пяцігодка якасці ў Беларусі працягваецца.

Прэзідэнт запатрабаваў ад галіновых рэгулятараў і курыруючага віцэ-прэм’ера, апарату ўрада ўзмацніць работу па выпраўленні недахопаў.

«Ёсць вельмі добрыя тавары, якія ўдастоены Знака якасці. Але работы па прасоўванні гэтых тавараў не відаць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю