Top.Mail.Ru

Лукашэнка арыентуе на больш хуткае развіццё племянной жывёлагадоўлі ў Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе на больш хуткае развіццё племянной жывёлагадоўлі ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў пры наведванні племзавода ў Дрыбінскім раёне, дзе спецыялізуюцца на развядзенні герэфордскай мясной пароды буйной рагатай жывёлы, паведаміла БелТА.


«Калі ты можаш прадаваць на экспарт цяпер і ёсць добры попыт, ты кажы, што трэба. Мы зробім. Гэта будзе добры акупны праект. Трэба ім зялёную вуліцу, калі ёсць попыт на гэтую прадукцыю, — падкрэсліў беларускі лідар. — Нам трэба ў Дрыбін укладвацца. Трэба ўкласціся, мужыкі тут могуць працаваць. У гэтым плане мы дапаможам. Павінны быць парадак і жалезная дысцыпліна. Гэта залежыць ад кіраўніка».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю