Top.Mail.Ru

Лукашэнка адзначыў вялікі патэнцыял для аднаўлення ўзаемадзеяння Беларусі і Нарвегіі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Нарвегіі з нацыянальным святам — Днём Канстытуцыі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«У недалёкім мінулым міждзяржаўныя беларуска-нарвежскія адносіны ўносілі значны ўклад у павышэнне ўзроўню дабрабыту грамадзян абедзвюх краін, падтрыманне рэгіянальнай стабільнасці, умацаванне глабальнай харчовай бяспекі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што сёння, нягледзячы на штучныя перашкоды і часова парушаныя прывычныя эканамічныя сувязі, Беларусь і Нарвегія маюць вялікі патэнцыял для аднаўлення канструктыўнага ўзаемадзеяння.

«Мінск пацвярджае гатоўнасць да адкрытага дыялогу з Осла ў розных сферах агульнага інтарэсу на карысць нашых народаў», — адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім нарвежцам трывалага міру, салідарнасці і працвітання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю