Top.Mail.Ru
265

Лукашэнка адзначыў узрастаючую ролю Антытэрарыстычнага цэнтра СНД

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў — удзельніц СНД з 25-годдзем з дня ўтварэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Час пацвердзіў правільнасць прынятага чвэрць стагоддзя таму рашэння аб стварэнні магутнай, эфектыўнай структуры для абароны краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад розных тэрарыстычных пагроз. Дзякуючы вялікай, карпатлівай працы і высокаму прафесіяналізму дзейных супрацоўнікаў цэнтра і ветэранаў за гэтыя гады выпрацаваны адзіныя падыходы і дзейсныя механізмы ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў і спецыяльных службаў дзяржаў Садружнасці ў барацьбе з тэрарызмам», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння ёсць усе магчымасці для ўзмацнення агульнага экспертнага, навуковага і інфармацыйна-аналітычнага патэнцыялу, а таксама для таго, каб яшчэ больш інтэнсіфікаваць інфармацыйны абмен і кансалідаваць сумесныя намаганні па захаванні міру і бяспекі на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

«Перакананы, што ва ўмовах, калі ў свеце пастаянна расце геапалітычная нестабільнасць і ўзнікаюць новыя гібрыдныя пагрозы, значэнне і роля Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў будзе толькі ўзрастаць», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў кіраўніцтву і супрацоўнікам Антытэрарыстычнага цэнтра моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, новых прафесійных поспехаў і далейшага плённага супрацоўніцтва на карысць нашых краін і народаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю