Top.Mail.Ru

Лукашэнка адзначыў станоўчую дынаміку стратэгічнага партнёрства Беларусі і Зімбабвэ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву з днём нараджэння. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Ваш асабісты ўклад ва ўмацаванне суверэнітэту, палітычнай стабільнасці, устойлівага развіцця грамадства і павышэнне аўтарытэту Зімбабвэ ў свеце цяжка пераацаніць, — гаворыцца ў віншаванні. — Харарэ ўпэўнена працягвае курс на сацыяльна-эканамічны прагрэс і рэалізацыю амбіцыйных задач ініцыятывы „Бачанне 2030“. Вынікі ў прамысловасці, горназдабыўным сектары, сельскай гаспадарцы і сферы харчовай бяспекі ствараюць трывалую аснову для далейшага росту дабрабыту народа».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў станоўчую дынаміку беларуска-зімбабвійскага стратэгічнага партнёрства і па-сапраўднаму дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі. «Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы выканаем усе дамоўленасці, дасягнутыя падчас сустрэч у Мінску, Харарэ і на міжнародных пляцоўках», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмерсану Мнангагве выдатнага здароўя, шчасця і поспехаў у адказнай дзейнасці на карысць грамадзян Зімбабвэ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю