Top.Mail.Ru

Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў ШАС і БРІКС

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.


Праекты стратэгіі ўдзелу Беларусі ў ШАС і стратэгіі дзеянняў па рэалізацыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь у рамках удзелу ў дзейнасці БРІКС былі прадстаўлены ўрадам на разгляд Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка ўхваліў абодва дакументы.

Летам 2024 года краіна стала паўнапраўным членам сям’і ШАС, а затым аформіла і статус дзяржавы-партнёра БРІКС.

Ва ўхваленай стратэгіі ўдзелу Беларусі ў ШАС вызначаны канцэптуальныя напрамкі дзейнасці, мэты і задачы ўдзелу Беларусі ў ШАС і механізмы іх рэалізацыі на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектывы.

У стратэгіі, якая датычыцца БРІКС, таксама вызначаны прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі з дзяржавамі-членамі і дзяржавамі-партнёрамі гэтага аб’яднання.

Абедзве стратэгіі разлічаны на пяць гадоў, да 2030 года. Яны могуць быць прадоўжаны, абноўлены і перагледжаны з улікам тых ці іншых актуальных тэндэнцый.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю