Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя назначэнні ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.
Аляксандр Невяроўскі прызначаны першым намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі. Раней ён займаў пасаду намесніка дзяржсакратара.
У сваю чаргу намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі прызначаны Андрэй Гарбаценка. Да гэтага часу ён кіраваў Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь.