Кіраўнікі мясцовай вертыкалі павінны несці адказнасць за ўсё, што адбываецца на даручанай ім тэрыторыі і ўважліва працаваць з людзьмі. Такія акцэнты ў іх дзейнасці расставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні, паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што добра дасведчаны аб стане спраў у канкрэтных раёнах і на прадпрыемствах, дзе праводзяцца кадравыя змены. І, вызначаючы задачы для мясцовай вертыкалі, Прэзідэнт зыходзіў у тым ліку з вопыту нядаўніх рабочых паездак у рэгіёны краіны. «Хачу, каб вы запомнілі галоўнае: нечых прадпрыемстваў, земляў, кустоў ці вёсак, акрамя вашых, — няма. Вы там за ўсё адказваеце. Прыватныя прадпрыемствы, якія належаць рэспубліканскаму ўзроўню кіравання, або якія непасрэдна, як вы лічыце, уваходзяць у вашу кампетэнцыю (абласнога або раённага падпарадкавання), — усё гэта ваша. І вы за гэта несяце адказнасць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Яшчэ адзін аспект, які вылучыў Прэзідэнт у рабоце мясцовай вертыкалі, — работа з людзьмі. «Не адпіхвайцеся, не адбрыквайцеся ад людзей. Яшчэ раз паўтараю: для нашага чалавека важна часам з ім сустрэцца і паразмаўляць. Не трэба сябе адчуваць на галаву вышэй за звычайных людзей. Гэта нашы людзі, мы для іх працуем», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.